
Журналіст Андрэй Аляксандраў сустрэўся ў СІЗА з бацькам.
На мінулым тыдні споўнілася два гады з моманту затрыманьня мэдыяменеджара Андрэя Аляксандрава і яго сяброўкі (а зараз – жонкі) Ірыны Злобінай.
6 кастрычніка 2022 года Мінскі абласны суд пакараў Аляксандрава 14 гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыма, Злобіну – 9 гадамі калоніі агульнага рэжыма.
6 студзеня Вярхоўны суд пакінуў прысуд абодвум палітвязням без зменаў, цяпер Андрэй і Ірына чакаюць перавод з СІЗА ў калонію.
А на днях Андрэй Аляксандраў сустрэўся ў ізалятары з бацькам…
“Мяне сустрэла стрыжаная амаль пад нуль схуднелая фізіяномія, якая, аднак, выпраменьвала энергію, – распавёў Валерый Аляксандраў, бацька журналіста. – Я атрымаў зарад бадзёрасці і ўпэўненасці, хаця сам ехаў падтрымаць сына”.
У адным з апошніх лістоў на волю Андрэй Аляксандраў паведаміў, што “гатовы да наступнага этапа і матэрыяльна, і маральна”.
“У мяне няма ніякага страху, хвалявання ці трывог, – напісаў Андрэй. – Я ў парадку, здаровы, спакойны – і вам таго ж шчыра жадаю. Усё будзе добра. Усім сябрам і знаёмым палымяныя прывітанні і найлепшыя пажаданні…
Пекла людзі сабе прыдумляюць самі, накручваючы сябе залішнімі перажываннямі і прыдумляючы сабе нешта.
Добрыя людзі ёсць паўсюль. А цяпер такі перыяд, што па наш бок плота іх шмат. Мне ў асноўным сустракаюцца такія”.
Віктар ШПАК.
Публікацыя з № 4 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.