
Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.
«Інфармацыя, якая з’явілася на літоўскіх рэсурсах, з’яўляецца непраўдзівай. Для таго каб у гэтым пераканацца, дастаткова паглядзець даныя анлайн-маніторынгу радыяцыйнага фону ў раёне размяшчэння БелАЭС. Зрабіць гэта можа кожны на сайце станцыі. На карце выразна відаць, што радыяцыйная абстаноўка застаецца ў норме, перавышэнняў няма, што сведчыць пра бяспечную і надзейную работу БелАЭС», — падкрэслілі ў прэс-службе.
У Мінэнерга заявілі, што станцыя функцыянуе ў штатным рэжыме, першы энергаблок працуе на намінальнай магутнасці, на другім — працягваюцца работы па асваенні магутнасці рэактара ў рамках этапных праграм.
Даныя аб радыяцыйнай абстаноўцы аналізуюцца як на самой пляцоўцы станцыі, так і ў зоне назірання — на пастах радыяцыйнага кантролю. Звесткі пра бягучыя значэнні магутнасці дозы гама-выпрамянення алюстроўваюцца на інфармацыйных табло ў населеных пунктах Варняны, Падольцы, Рымдзюны, Газа, Чэхі, Маркуны, Чэрнішкі, Альхоўка, Свір.