Міністэрства юстыцыі адмовіла ў перарэгістрацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

Ігар Барысаў. Фота з сацсетак.
Ігар Барысаў. Фота з сацсетак.
Пра гэта паведаміў пакуль яшчэ кіраўнік партыі Ігар Барысаў.

Вось што ён кажа: «Асноўныя прычыны адмовы ў перарэгістрацыі партыі:

— заяўлены колькасны склад арганізацыі складае 1141 чалавек замест 5000 патрэбных;

— Цэнтральны Камітэт БСДП адмовіўся прымаць змены ў Статут у адпаведнасці з новай рэдакцыяй закона;

— партыя не прадаставіла спіс сябраў партыі;

— не прадастаўлены арыгіналы пасведчання аб рэгістрацыі і Статут БСДП.

На абскарджанне адмовы аб перарэгістрацыі партыі БСДП мае месяц з моманту атрымання адказу з Мінюста ў Вярхоўным судзе (да 11 жніўня 2023 г.).

У бліжэйшы час кіраўніцтва арганізацыі мае намер абскардзіць адказ Мінюста».

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".