
Старшыня» Беларускай федэрацыі футбола Мікалай Шарстнёў у інтэрв’ю праграме «Спорт-кадр» абмаляваў сітуацыю, як пакараныя па справе аб маніпуляванні спартыўнымі вынікамі рэагуюць на вердыкт камітэтаў АБФФ.
«Ці правільна я разумею, што не ўсе падалі апеляцыю?» — задаў пытанне вядучы.
«Абсалютна правільна. Пакуль не ўсё. Мы бачым толькі адзінкавыя выпадкі. Але я скажу і іншае. Акрамя таго, што ў справе разбіраўся Следчы камітэт — кожнага заслухалі, ёсць пратаколы, тлумачэнні і гэтак далей… І наш дысцыплінарны камітэт запрасіў усіх — мы разумелі, што, магчыма, хтосьці адмовіцца ад сваіх раней дадзеных паказанняў. Не! Усе паказанні, дадзеныя ў Следчым камітэце, пацвердзіліся. Ніхто не адмовіўся ад сваіх слоў, ніхто іх нават не змяніў. Гэта значыць, па вялікім рахунку, усе разумеюць, што здзейснілі, і яны згодныя з тым пакараннем, якое павінны панесці. Калі спорт — гэта справа моцных і мужных людзей, то праз гэта трэба прайсці. Трэба даказаць: так, мы памыліліся, але мы застаемся ў спорце, мы будзем моцнымі», — сказаў Мікалай Шарстнёў.
Нагадаем, што на мінулым тыдні Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» на аснове матэрыялаў са Следчага камітэта прыняла беспрэцэдэнтна жорсткае пакарання да дзясяткаў асоб, а таксама некалькіх клубаў. У тым ліку чэмпіёнскага тытулу пазбавіўся салігорскі «Шахцёр».