
За кратамі партыйны лідар знаходзіцца з 27 ліпеня 2022 года.
Нагадаем, што кіраўнік Аб’яднанай грамадзянская партыі Мікалай Казлоў быў асуджаны да 2,5 года калоніі, яго аднапартыйцы Аксана Аляксеева – да 1,5 года, Антаніна Кавалёва – да 1 года. Усіх іх асудзілі за ўдзел у адным з маршаў пратэсту.
На судзе Казлоў назваў абвінавачанне “сумессю дзіўнай логікі і нястрыманай фантазіі”. А на пытанне суда, ці прызнае сваю віну, Казлоў адказаў: “Я прызнаю сябе больш пацярпелым, чым вінаватым”.
Адбывае пакаранне палітык у Магілёўскай калоніі.
“Па апошняй інфармацыі, зараз Мікалай знаходзіцца ў ШІЗА, хаця дакладна невядома, за што ён туды патрапіў, – кажуць аднапартыйцы Казлова. – Адвакаты практычна не даюць ніякай інфармацыі, перапіска заблакавана, бо не даходзяць ні нашы лісты яму, ні яго нам.
Блізкім прыходзяць лісты, але тыя таксама не хочуць пра гэта распаўсюджвацца, бо баяцца такім чынам нашкодзіць Мікалаю.
Яшчэ вядома, што Мікола значна схуднеў, хаця трымаецца бадзёра”.