Медыкі заклікаюць мінчанак здаць бясплатны тэст на вірус папіломы чалавека

Фота з адкрытых крыніц.

Пра гэта карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» распавяла загадчыца жаночай кансультацыі 8-й паліклінікі Алена Судзілоўская.

– Адзінай даказанай прычынай развіцця рака шыйкі маткі з’яўляецца наяўнасць у арганізме жанчыны віруса папіломы чалавека, – адзначыла доктар Судзілоўская. – Запрашаем на абследаванне жанчын ва ўзросце 30–35 гадоў, 40–45 гадоў, 50–55 гадоў і ў 60 гадоў.

Калі тэст адмоўны, то паўторна яго робяць праз пяць гадоў.

Рак шыйкі маткі – злаякаснае захворванне, якое даволі хутка распаўсюджваецца на бліжэйшыя органы і актыўна дае метастазы. Калі захворванне выяўлена на позняй стадыі, то яно хутка прыводзіць да значнага пагаршэння якасці жыцця і смяротнага зыходу.

У Беларусі рак шыйкі маткі ўваходзіць у тройку анкалагічных захворванняў, якія найбольш часта сустракаюцца ў жанчын.