Малдова настойвае на больш хуткім уступленні ў ЕC

Малдова настойвае на больш хуткім уступленні ў Еўрасаюз, бо гэта абароніць краіну ад нарастаючых пагроз з боку Расіі. Пра гэта заявіла прэзідэнт краіны Мая Санду.

Агенцтва France Presse апублікавала некалькі анонсаў інтэрв’ю з Санду, у якім прэзідэнт Малдовы заявіла, што хоць сітуацыя ў Малдове па складанасці «непараўнальная з тым, што адбываецца ва Украіне», аднак праз ужо відавочныя рызыкі «дэмакратыю Малдовы можна выратаваць толькі ў складзе Еўрасюза», бо «Расія будзе заставацца сур’ёзнай крыніцай нестабільнасці яшчэ доўгія гады».

Санду таксама сказала, што спадзяецца на рашэнне аб пачатку перамоў аб уступленні Малдовы ў ЕС «ужо ў бліжэйшыя месяцы».

Нагадаем, што Малдова атрымала статус кандыдатаў у Еўрасаюз разам з Украінай 23 чэрвеня 2022 года.