Магазін без прадаўцоў: хутка пад Мінскам

У жылым комплексе «Зялёная гавань», які цяпер узводзяць пад Мінскам, плануюць адкрыць незвычайную краму самаабслугоўвання. Як паведаміў забудоўшчык квартала «А-100 Дэвелопмент», у ім не будзе прадаўцоў і ўсё будзе «працаваць на даверы».

Кругласутачны гандлёвы аб’ект пад назвай «Кропка» плануюць адкрыць ужо ў чэрвені, перадае партал Onliner.

Як растлумачыў забудоўшчык, зайсці ў краму можна будзе ў любы час сутак — дзверы не будуць закрывацца на ключ, а для пакупак трэба будзе толькі спампаваць мабільнае прылажэнне. З яго дапамогай можна будзе па QR-коду адкрыць халадзільнікі ў краме, адсканаваць штрыхкодаў прадуктаў і расплаціцца анлайн.

Кампанія паабяцала некалькі разоў на тыдзень папаўняць у краме запасы каўбасных вырабаў, малочных і кісламалочных прадуктаў, замарожаных паўфабрыкатаў, а таксама бакалеі, кандытарскіх вырабаў і напояў. За парадкам у высокатэхналагічнай краме плануюць сачыць з дапамогай камер відэаназірання.