
Мірныя перамовы па Украіне могуць пачацца восенню. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Ён сцвярджае, што «магутная моцная Расія» да дыялогу гатовая. Але задаў рытарычнае пытанне: што будзе, калі Узброеныя сілы Расіі «перамелюць» Узброеныя сілы Украіны, ці сядзе тады Масква за стол перамоў…
«Да восені павінна сітуацыя змяніцца, і мы пачнем гаварыць за сталом перамоў. Магчыма. Можа, не ў верасні, крыху пазней. Не хачу выдаваць нейкую інфармацыю, але пра гэта ўжо кажуць еўрапейцы», — сказаў Лукашэнка.
Нагадаем, што і ва Украіне не адмаўляюць перамоў. Але пры ўмове, што Расія выведзе свае войскі на міжнародна прызнаныя межы — па стане на 1991 год.