
Улады Літвы прапанавалі Еўрапейскаму Саюзу выкарыстоўваць парты рэспублік Прыбалтыкі, каб экспартаваць збожжа з Украіны пасля спынення дзеяння збожжавай здзелкі з Расіяй.
З падобнай прапановай выступілі тры літоўскія міністры, якія накіравалі ліст у Еўракамісію, передае AFP.
На думку чыноўнікаў, балтыйскія парты маглі б стаць надзейнай альтэрнатывай для транзіту ўкраінскай прадукцыі, уключаючы збожжа.
Міністры лічаць, што такім чынам можна было б перавозіць штогод 25 мільёнаў тон збожжа.
Наколькі можна зразумець, пра транзіт праз Беларусь размова не ідзе. Маецца на ўвазе транзіт праз Польшчу.