ЛІСТ З РЭДАКЦЫІ. Каб не згінула свабоднае слова…

Фота з адкрытых крыніц.

Шаноўныя сябры!

Хутка споўніцца 28 гадоў, як на інфармацыйным полі з’явілася “Народная Воля”. Надзвычай цяжкія выпрабаванні выпалі на яе долю. Але яна заўжды была і з’яўляецца прыхільніцай свабоднага слова, адстойвала і адстойвае прынцыпы дэмакратыі, правоў чалавека.

Выжыць у сённяшніх умовах – гэта значыць вытрымаць найскладанейшы экзамен.

Толькі з вашай, паважаныя прыхільнікі свабоднага слова, дапамогай “Народная Воля” зможа і надалей несці ў людскія масы ПРАЎДУ, аб’ектыўна, усебакова адлюстроўваць падзеі, якія адбываюцца ў нашай краіне і за мяжой.

Таму у чарговы раз звяртаемся да вас з адной і той жа просьбай.

Вялікая зацікаўленасць у тым, каб было больш падпісчыкаў на PDF-версію “Народнай Волі”.

На жаль, і да сённяшняга дня не вырашана праблема з допускам у друкарні, а значыць няма магчымасці папаўняць бюджэт за кошт рэалізацыі газеты ў папяровым варыянце, продажу яе праз шапікі і ў паштовых аддзяленнях.

Вось чаму важна, каб колькасць падпісчыкаў на электронны варыянт газеты павялічвалася.

І Вы, нашы сённяшнія чытачы, можаце гэтаму актыўна паспрыяць. Парайце, калі ласка, сябрам, саслужыўцам, суседзям, сваякам, каб і яны, як Вы, падпісаліся на PDF-версію газеты і на наш тэлеграм-канал.

Нагадаем, што падпісацца на PDF-версію «Народнай Волі» можна на сайце belpressa.by. Для гэтага трэба зайсці на сайт belpressa.by, націснуць укладку «2023» і выбраць месяцы, на якія Вы будзеце афармляць падпіску. Кошт падпіскі сімвалічны – 9 рублёў 48 капеек.

Асобна звяртаемся да тых, хто мае магчымасць праявіць адрасную дабрачыннасць. Ёсць некалькі спосабаў пералічыць грашовыя сродкі (даём рэквізіты ў рускамоўным варыянце) на рэдакцыйны рахунак.

1.Через ЕРИП:

СМИ – Н (просто буква) – «Народная Воля» – Добровольные взносы.

2.Через БАНК:

ИЧУП «Народная Воля». 220030 г.Минск, ул.Энгельса, 34а

р/с BY08 PJCB 3012 0065 3510 0000 0933,

Код PJCBBY2X, ЦБУ 113 «Приорбанк» ОАО, г.Минск

УНП 100961759

Загадзя выказваем шчырую ўдзячнасць! Яшчэ раз нагадваем:

Мы служым не ўладзе.

Мы служым не партыям.

Мы служым не алігархам.

Мы служым не апазіцыі.

 

Мы служым свайму сумленню.

Мы служым Свабодзе Слова.

Мы служым Дэмакратыі,

якая на першае месца ставіць

сілу закона, а не закон сілы.

Мы служым Чалавеку, які мае

не толькі абавязкі, але і правы.

Мы служым Вам, шаноўныя чытачы!

Мы служым роднай Беларусі!