Лаўрэату Нобелеўскай прэміі Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі

Алесь Бяляцкі. Фота belta.by

3 сакавіка абвясцілі прысуды праваабаронцам.

Яны ўтрымліваюцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года, а суд пачаўся 5 студзеня 2023 года.

Іх  прызналі вінаватымі паводле ч. 4 арт. 228 КК («кантрабанда арганізаванай групай») і ч. 2 арт. 342 КК («фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Пракурор запрасіў для Алеся Бяляцкага – 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Валянціна Стэфановіча – 11 гадоў, Уладзіміра Лабковіча – 9 гадоў, Дзмітрыя Салаўёва – 10 гадоў калоніі завочна.

Суд прысудзіў Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу — 9, Уладзіміру Лабковічу — 7, Дзмітрыю Салаўёву — 8 гадоў калоніі завочна.

Нагадаем, што ў мінулым годзе Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Алесь СВЯТЛАНІЧ.