Куды працаўладкуецца Міхаіл Захараў?

Міхаіл Захараў. Фото: Reuters
Міхаіл Захараў. Фото: Reuters

Скандальны беларускі хакейны трэнер працягвае шукаць працу.

У апошні час Міхаіл Захараў быў памочнікам галоўнага трэнера ў мінскім “Юніёры” (фарм-клубе “Юнацтва), а да гэтага шматразовы чэмпіён Беларусі і, напэўна, самы тытулаваны трэнер краіны амаль год заставаўся наогул без працы. Яго хакейны швэдар (джэрсі) нават знялі са сталічных арэн.

Чаму ж Захараў патрапіў у такую няміласць? Гэта здаралася ў 2021 годзе, пасля правала зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Рызе. Тады каманда Міхаіла Захарава заняла 15-е з 16-і месцаў.

Трэці раз Захарава паклікалі ў зборную ў 2019 годзе, пры гэтым ён пакінуў пасаду настаўніка мінскай каманды “Юнацтва”. Як вядома, з-за каранавіруса адмянілі чэмпіянат свету 2020 года, а ў наступным годзе з-за палітычнай сітуацыі забралі правядзенне турніра ў Мінска.

Першынство свету-2021 прайшло ў Рызе, дзе падначаленыя Захарава заваявалі ў сваёй групе апошяне месца, прайграўшы нават Вялікабрытаніі. Каманда наогул пакінула б элітны дывізіён, але выратавала, што з-за ковіда спаборніцтвы ў ніжэйшай лізе не праводзіліся.

Пасля такога правала супрацоўнітва з вядомым трэнерам спынілі ў Беларусі, і Міхаіл Захараў на год застаўся без працы.

Дарэчы, у скандальныя гісторыі гэты спецыяліст, які тройчы ўзначальваў нацыянальную каманду, трапляе не першы раз. У рашаючым матчы алімпійскай кваліфікацыі ў 2005 годзе беларусы за пяць хвілін да заканчэння гульні выйгравалі ў зборнай Латвіі (4:2), але за 140 секунд змаглі-такі прапусціць тры шайбы і прайграць з лікам 4:5. Такім чынам, каманда Захарава праляцела міма Алімпіяды-2006. Трэнер пасля фіяска абвінаваціў ў паражэнні суддзяў і ігракоў, але і сам падаў у адстаўку.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкуверы зборная Беларусі пад кіраўніцтвам таго ж Міхаіла Захарава заняла 9-е месца, пасля чаго беларускі трэнер ізноў знайшоў вінаватых.

“Каманда вымушана была рыхтавацца ў маленькім пакоі, дзе не было прыбіральні і душа, — абрынуўся Захараў на арганізатараў Гульняў. — Хакеісты былі абураны. Яны вымушаны былі хадзіць у агульную прыбіральню. А побач была распранальня жаночай зборнай Фінляндыі, і гэтыя дзяўчаты бегалі перад нашымі ігракамі голымі. Я сказаў арганізатарам: “Так нельга рабіць, мужыкі!”

А ў 2011 годзе ў цэнтры Мінска адбылася VIP-аварыя, калі элітны Bentley Continental GT сутыкнуўся з Lexus і загарэўся. Як пазней высвятлілася, за рулём Bentley быў нецвярозы Міхаіл Захараў, хаця сам ён затым распавядаў, што насамрэч кіравала аўта жанчына, а ён, як джэнтльмен, проста ўзяў віну на сябе.

Адным словам, у кар’еры Міхаіла Захарава ёсць шмат памятных старонак і ў спорце і вакол яго, але апошнім часам многія задаваліся пытаннем: ці знойдзецца трэнеру праца ў Беларусі?

“Ці вярнуся я ў наш чэмпіянат? Скажу шчыра — гэта залежыць не ад мяне, — заявіў днямі Захараў у эфіры праграмы “Арэна”. — Я гатовы хоць сёння працаваць.

Магу адназначна сказаць, што ў наступным годзе буду працаваць трэнерам. Дзе? Не скажу, але буду працаваць. Не ў беларускай Экстрлізеце — бярыце вышэй”.

Алесь СВЯТЛАНІЧ.