
Рэспубліканскі суботнік прызначаны ў Беларусі на 22 красавіка. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў, якую падпісаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
Як паведаміла прэс-служба ўрада, палавіну заробленых грошай плануецца накіраваць Гомельскаму аблвыканкаму на рэканструкцыю мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці (Калінкавіцкі раён).
Яшчэ 50 працэнтаў пералічаць Брэсцкаму аблвыканкаму на стварэнне рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.