Колькі каштуюць патрыманыя аўтамабілі ў крэдыт?

Фота з адкрытых крыніц.

Сталічны аўтацэнтр “ДрайвМотарс” склаў рэйтынг самых папулярных марак патрыманых аўтамабіляў, якія беларусы бяруць у крэдыт.

Верхнія радкі займаюць Volkswagen, Renault і Toyota. Больш за ўсё каціруюцца недарагія аўто, якія каштуюць каля 30 тысяч рублёў, і за якія штомесяц трэба плаціць менш за 300 рублёў.

Рэйтынг заснаваны на статыстыцы адной буйной пляцоўкі патрыманых аўто, якая ўключае некалькі соцень машын. Сярод іх — Nissan, Suzuki, Skoda, Renault, Volkswagen, Mazda, Lada, Geely, Toyota і іншыя. У парку шмат аўто да 5 гадоў і прабегам да 20 тысяч кіламетраў.

Спіс “крэдытных” аўтамабіляў ўзначальвае Volkswagen. У ліку папулярных такія мадэлі як ліфтбэк Golf, хэтчбэк Polo і седан Jetta. Кошты — ад 33 тысяч рублёў.

На другім месцы — Renault. У крэдыт нярэдка бяруць красовер Kaptur, а таксама хэтчбэкі Megane і Sandero. Многія аўтамабілі каштуюць каля 30 тысяч рублёў.

На трэцім месцы — Toyota. У беларусаў карыстаюцца папулярнасцю седаны Camry і Corolla, менш купляюць Yaris. Японская пяцігадовая машына абыдзецца менш за 38 тысяч рублёў.

На чацвёртай пазіцыі — у карэйскага аўтамабіля Kia. Сярэдні кошт на другасным рынку — каля 40 тысяч рублёў.

У топ-5 таксама Nissan. Сярод беларусаў папулярны красовер Qashqai. Кошты на гэтыя японскія машыны стартуюць ад 31 тысячы рублёў.

к узяць крэдыт на патрыманыя аўтамабілі?

На такія аўто першапачатковы ўнёсак — ад 10 працэнтаў. Крэдыт даюць наўпрост у аўтацэнтры пры наяўнасці даведкі аб заробках. Першыя паўгода стаўка складае 12 працэнтаў гадавых, пасля чаго дасягае 16,31 працэнта. Максімальны тэрмін крэдытавання — 120 месяцаў, але выплаціць доўг можна датэрмінова без штрафа і камісій.

У “ДрайвМотарс” падзяліліся тыповымі разлікамі. Пры куплі аўто сярэднім коштам 30 тысяч рублёў трэба ўнесці аванс 3 тысячы рублёў і кожны месяц выплачваць па 473 рублі. Тыя, хто маюць палову сумы ад кошту аўто, робяць штомесячныя плацяжы ў 262 рублі.

Таксама любы свой патрыманы аўтамабіль можна абмяняць у аўтацэнтры на больш новы, афармляючы розніцу купляючы ў крэдыт ці даплачваючы ўласныя сродкі.

Ігар СТАСЕВІЧ.