Колькі каштуе паслухаць Саладуху і “Лесапавал”?

Аляксандр Саладуха. Фота з адкрытых крыніц.

Пачалі прадаваць квіткі на канцэрты розных артыстаў на віцебскім фестывалі “Славянскі базар”.

Нагадаем, што XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” пройдзе з 12 па 17 ліпеня, але квіткі на канцэрты можна набыць ужо зараз.

Якія кошты ў гэтым годзе на квіткі?

На канцэрт “Залаты хіт 16+” з удзелам гуртоў Dschinghis Khan&Wolfgang HEICHEL”, “НА-НА”, “Дыскамафія”, “Пафцехін Бэнд”, “DoReDos”, Ілоны Бранявіцкай, а таксама спецыяльнага госця — PUPO—  білеты прадаюцца ад 55 да 90 рублёў.

Такія ж самыя расцэнкі і на канцэрт “Рок Панарама”, дзе плануюць выступіць Сяргей Бабунец (»Смысловые галлюцинации») і Вадзім Самойлаў (»Агата Крысці»).

Ад 25 да 80 рублёў — кошт білетаў на творчы вечар гурта “АУРА” з удзелам беларускіх артыстаў Анатоля Ярмоленкі, Алёны Ланской, Аляксандра Саладухі (на фота), Руслана Аляхно і іншых.

Крыху даражэй для аматараў шансона — квіткі на “Лесапавал”, Жэку, “Варавайкі” і Сасо Паўліяшвілі — ад 30 да 90 рублёў.

Білеты на сольныя канцэрты Дзмітрыя Малікава і Уладзіміра Праснякова — ад 70 да 100 рублёў, Стаса П’ехі — ад 55 да 80, Сяргея Лазарава — ад 55 да 90 рублёў.

Алесь СВЯТЛАНІЧ.