Колькі беларусаў вярнуліся з-за мяжы?

Фота з адкрытых крыніц.

Частка беларусаў, якія падалі заявы ў Камісію па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, вярнуліся ў Беларусь.

Пра гэта паведамляе Генпракуратура.

Але канкрэтныя лічбы тых, хто вярнуўся, а таксама іх прозвішчы, не называюцца.

“Днямі пад старшынствам генеральнага пракурора Беларусі Андрэя Шведа адбылося пасяджэнне Камісіі па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь па пытаннях учынення імі правапарушэнняў, якія знаходзяцца за мяжой, — паведамляе Генпракуратура. — На разгляд вынесены звароты звыш 20 асоб.

Некаторыя грамадзяне, якія раней атрымалі адказы Камісіі, ужо вярнуліся на Радзіму”.

 

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".