
Савет Міністраў пастановай ад 2 мая падоўжыў забарону на ўвоз у Беларусь тавараў Škoda, Liqui Moly і Beiersdorf. Апошняй належыць брэнд Nivea. Забарона будзе дзейнічаць да 4 лістапада 2023 года.
Нагадаем, што ў “чорны спіс” кампаніі трапілі ў красавіку 2021 года пасля таго, як адмовіліся спансіраваць Чэмпіянат свету па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі. У выніку Мінск быў пазбаўлены права прымаць чэмпіянат. У адказ беларускі урад забараніў увоз і рэалізацыю тавараў гэтых кампаній у нашай краіне.