
Фестываль фальклору «Мотальскія прысмакі» ў суботу частаваў гасцей палескімі стравамі. Атмасферу гастранамічнага свята і каларыту ўдала характарызуе мясцовая прыказка: «Всэ грымыть і гудэ, бо кірмаш у нас ідэ».
Гасцямі фэсту сталі старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Шулейка, памочнік прэзідента-інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый Вакульчык, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальсцей Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак і іншыя.
Высокія госці (і нават былы старшыня КДБ Валерый Ваульчык) у нейкі момант пераапрануліся ў вышыванкі. Ды не ў абы якія, а ў белыя з чырвонай вышыўкай.
Відэа размешчана ў тэлеграм-канале аблвыканкама.
Абласная газета «Зара» паведамляе, што ў сёлетнім фэсце ўдзел прымалі госці з Расіі, Украіны, дыяспары з Малдовы, Карэі, Арменіі, Туркменістана, Азербайджана, Ізраіля.