Кідайце паліць!

Фота з адкрытых крыніц.

З 1 красавіка ў Беларусі ізноў вырастуць цэны на цыгарэты.

Як паведамляе Міністэрства па падатках і зборах, падаражэюць больш за 200 марак цыгарэт.

Гэта датычыцца 86 найменняў, якія вырабляюць на тытунёвай фабрыцы “Нёман”. Адразу на 30 капеек падымуцца кошты на цыгарэты марак «Магнат», «Мінск», «Прэм’ер», «Фэст», Dove, Credo, NZ, Queen, Matrix, Portal. Пры гэтым павышэнне на тры маркі Portal і NZ складзе 35 капеек.

Цэны на некалькі марак Kent і Kent Nano падымуцца на 30—40 капеек.

Акрамя гэтага, вырастуць кошты і на 65 марак вырабаў «Табак-інвеста», а таксама на 48 — ад «Інтэр Табакка».

Віктар ШПАК.