КДК адкрыў кароткі нумар па пытаннях кошту і якасці аўтазапчастак

Камітэт дзяржаўнага кантролю адкрывае кароткі нумар 191 па пытаннях кошту і якасці прапанаваных у рэалізацыі аўтазапчастак. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

Грамадзяне могуць праінфармаваць аб фактах неабгрунтавана высокіх цэн на аўтазапчасткі, а таксама фактах рэалізацыі няякаснай прадукцыі. На кароткі нумар 191 можна патэлефанаваць з 13 да 15 чэрвеня з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00.

Уся інфармацыя будзе прааналізавана спецыялістамі КДК, а таксама выкарыстана пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў у адносінах да суб’ектаў гаспадарання, якія ўвозяць у краіну і рэалізуюць аўтазапчасткі і аўтакампаненты для легкавых аўто.

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".