
Кіраўнік КДБ Іван Церцель анансаваў на заўтра больш падрабязную інфармацыю.
«Гэтыя падзеі былі звязаны, паводле нашых ацэнак, з 9 Мая. Спроба ўскалыхнуць сітуацыю. Кіраўнік дзяржавы ў курсе гэтых момантаў. Мы затрымалі пэўную колькасць асоб, якія рыхтаваліся да ўчынення тэрактаў. І ведаем, што за гэтым стаяць спецслужбы. Я не хачу поўнасцю адкрываць сёння. Заўтра мы пастараемся ўсё сказаць», — заявіў Іван Церцель, якога цытуе БЕЛТА.
«Гэта былі спробы арганізацыі тэрактаў на нашай тэрыторыі. І мы лічым, што гэта было прывязана менавіта да Дня Перамогі», — падкрэсліў кіраўнік КДБ і анансаваў заўтра сюжэт на тэлебачанні.