
Камуністычная партыя Беларусі падала ў Міністэрства юстыцыі дакументы на перарэгістрацыю, піша БелТА.
Як распавёў старшыня ЦК Кампартыі Беларусі Аляксей Сокал, прадстаўніцтвы гэтай партыі ёсць ва ўсіх райцэнтрах і рэгіёнах рэспублікі. А падрыхтоўка дакументаў дазволіла зноў «праінвентарызаваць» колькасць членаў Кампартыі Беларусі.
Дарэчы, колькасць членаў партыі ён не назваў. Па законе, для рэгістрацыі партыя павінна мець не меньш за 5 тысяч членаў.
Наступнай задачай камуністаў будзе падрыхтоўка да выбараў, сказаў Аляксей Сокал.
Нагадаем, што першай атрымала рэгістрацыю праўладная партыя “Белая Русь”. Дакументы на перарэгістрацыю таксама падалі прадстаўнікі Ліберальна-дэмакратычнай партыі.
Тэрмін для падачы дакументаў ў Мінюст для перарэгістрацыі партый заканчваецца ўжо напачатку чэрвеня.