Калі збярэцца Усебеларускі народны сход?

Фота з адкрытых крыніц.

Нарэшце з’явіўся канкрэтны адказ на гэта пытанне.

— Канстытуцыя вызначыла, што выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі і мясцовых Саветаў будуць праходзіць у адзіны дзень галасавання ў апошнюю нядзелю лютага.

Такім чынам, чарговая кампанія пройдзе 25 лютага 2024 года, – распавёў гомельскаму ідэалагічнаму актыву старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка.— Пасля адзінага дня галасавання на працягу 60 дзён трэба будзе правесці ўсталявальныя сесіі ўсіх абраных саветаў, абраць членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ад кожнай вобласці (частку прызначыць прэзідэнт), а затым – дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу. І не пазней за 25 красавіка адкрыць першае пасяджэнне УНС.

“Ужо са жніўня гэтага года мы ўступаем у актыўную фазу падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання”, — паведаміў Ігар Карпенка.

Іван ШАЎЛЮК.