Калі ўсё так добра, то чаму растуць даўгі?

Фота з адкрытых крыніц.

З афіцыйных трыбун мы, як правіла, чуем справаздачы, што з беларускай эканомікай усё добра: не толькі ўтрымалася, але і працуе нават лепш, чым да ўвядзення санкцый. Але ёсць і вельмі трывожныя індыкатары.

Так, сума пратэрмінаваных крэдытаў у эканоміцы на пачатак лютага гэтага года вырасла да 164 мільёнаў рублёў. І гэта на 33 мільёны рублёў больш, чым нават аб’ём даўгоў на пачатак года. Такія звесткі змяшчае статыстычны бюлетэнь Нацбанка.

Агульная сума даўгоў зараз самая высокая за апошнія пяць месяцаў. Паводле звестак Белстата, асноўны аб’ём пратэрміноўкі назапасілі гандаль (94 мільёны рублёў) і апрацоўчая прамысловасць (35 мільёнаў рублёў). На гэтыя дзве галіны прыпадае амаль 80 працэнтаў праблемнай запазычанасці па крэдытах для юрыдычных асоб.

Сяргей ПРАЎДЗІН.