Калі адключаць ацяпленне?

Фота з адкрытых крыніц.

Перыяд завяршэння ацяпляльнага сезона ў нашай краіне залежыць ад сярэднясутачных тэмператур.

Нормы рэгламентуюцца пастановай Савета Міністраў ад 14 мая 2020 года. У адпаведнасці з ёй рашэнне аб тэрмінах спынення падачы цяпла ў вяс- новы перыяд прымаецца, калі сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу трох сутак запар складае 8 градусаў цяпла і вышэй. Спецыялісты бяруць да ўвагі і прагнозы Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У першую чаргу батарэі адключаюць у грамадскіх, адміністрацыйных будынках, на прамысловых прадпрыемствах. Удругую – у жыллёвым фондзе, інтэрнатах, ВНУ, тэатрах, агульнагарадскіх лазнях, гасцініцах. Апошнімі ацяпленне перастаюць атрымліваць дзіцячыя садкі, школы, паліклінікі і бальніцы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржаўныя архівы, бібліятэкі.

Часам ацяпляльны сезон завяршаецца адразу для некалькіх групп спажыўцоў. Напрыклад, у 2019 годзе ў канцы красавіка спынілі падачу цяпла і ў жылфонд, і ў аб’екты сацыяльнага прызначэння.

Пакуль што казаць пра адключэнне ацяплення рана. Згодна з прагнозам надвор’я ў красавіку яшчэ чакаюцца начныя замаразкі.

Калі звярнуцца да штогадовай статыстыкі, у Беларусі ацяпленне адключаецца, як правіла, у другой палове красавіка—пачатку мая. У прыватнасці, у 2022 годзе ацяпленне ў Мінску пачалі адключаць 6 мая.

Лілія ВАЎЧЭЦКАЯ.