
Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, а таксама яго паплечнікаў Валянціна Стэфановіча і Уладзя Лабковіча этапавалі ў калоніі.
Як даведаліся іх родныя і сябры, праваабронцаў раскідалі па розных папраўчых установах. Так, Алесь Бяляцкі, асуджаны да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, пераведзены ў ПК № 9 у Горках. Валянцін Стэфановіч, асуджаны на 9 гадоў, пераведзены ПК № 15 у Магілёве. Уладзімір Лабковіч, якому прызначана 7 гадоў пазбаўлення волі, будзе адбываць пакаранне ў ПК №17 у Шклове.