
Мечыслаў Гой узначальваў Гродна амаль дзевяць гадоў. Але 30 мая новым кіраўніком горада стаў былы міністр ЖКГ Андрэй Хмель. Што ж тычыцца Гоя, то паведамлялася, што ён застанецца ў горадзе і будзе працаваць “кіраўніком аднаго з прадпрыемстваў”.
Сёння стала вядома, што Гой узначаліў не прадпрыемства, а «Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі». Па адукацыі Гой – інжэнер-механік сельскай гаспадаркі. У свой час ён працаваў галоўным інжэнерам у калгасе.