Якія грамадскія арганізацыі змогуць накіроўваць дэлегатаў на Усебеларускі народны сход?

Як вядома, зарэгістраваных грамадскіх арганізацый (нават нягледзячы на тое, што кампанія масавага закрыцця НДА спіс істотна скараціла) у Беларусі тысячы. Але Міністэрства юстыцыі вызначыла толькі пяць арганізацый і аб’яднанняў, якія атрымалі статус прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, а значыць будуць мець права вылучаць дэлегатаў на Усебеларускі народны сход.

Гэта:

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь»;

Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў;

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз жанчын»;

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.

Міністэрства не патлумачыла, чаму менавіта яны. І чаму ў спіс не трапіла нават такая масавая арганізацыя, як Таварыства інвалідаў.

Нагадаем, што УНС у новым фармаце плануюць склікаць ў канцы красавіка 2024 года. Ад грамадзянскай супольнасці дэлегатамі могуць стаць да 400 чалавек.