Які доўг у Беларусі?

Фота з адкрытых крыніц.

Нацыянальны банк апублікаваў звесткі пра знешні доўг Беларусі на 1 студзеня 2023 года.

Сукупны знешні доўг, які ўключае абавязацельствы дзяржаўнага і прыватнага сектара, гарантаваныя дзяржавай, склаў 26,94 мільярда долараў, скараціўшыся за год на 946,3 мільёна долараў, або на 3,4 працэнта.

Знешні дзяржаўны доўг за год вырас на 272,5 мільёна долараў, або на 1,5 працэнта, і дасягнуў 18,5 мільярда долараў. Столькі мае дзяржаўны сектар. Усе пазыкі былі доўгатэрміновымі, з іх 15,09 мільярда долараў прыпадалі на крэдыты і пазыкі, а 3,4 мільярда долараў – на каштоўныя паперы.

Знешняя запазычанасць дэпазітных арганізацый склала 4,94 мільярда долараў, скараціўшыся за год на 287,9 мільёна долараў, або на 5,5 працэнта.

Пазыкі астатніх сектараў зменшыліся на 21 працэнт, або на 931,3 мільёна долараў амаль да 3,5 мільярда.

Ігар СТАСЕВІЧ.