Як здароўе Аляксандра Фядуты?

16 чэрвеня – тры гады, як знаходзіцца за кратамі вядомы журналіст і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута. Але гэта з улікам часу, праведзенага ў СІЗА.

Нагадаем: у мінулым годзе ў Мінскім абласным судзе быў вынесены прысуд па справе «аб змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». На лаве падсудных знаходзіліся палітолаг, журналіст і літаратуразнаўца Аляксандр Фядута, кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, юрыст Юрый Зянковіч, супрацоўніца яго мінскага офіса Вольга Галубовіч, актывіст і дальнабойшчык Дзяніс Краўчук.

У выніку Юрый Зянковіч атрымаў 11 гадоў зняволення, Аляксандр Фядута і Рыгор Кастусёў — па 10 гадоў, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч — па 2,5 гады пазбаўлення волі.

Знаёмыя Аляксандра Фядуты падлічылі, што сёння, 16 чэрвеня, — тры гады, як журналіст за кратамі.

“Дакладней, затрымалі Фядуту 11 красавіка 2021 года, але дзень знаходжання ў СІЗА лічыцца за паўтара дня ў калоніі, — распавялі суразмоўцы “Народнай Волі. – Такім чынам, Аляксандр Іосіфавіч ужо адсядзеў тры гады ад свайго дзесяцігадовага тэрміна”.

Вядома, што ў Аляксандра Фядуты ёсць праблемы са здароўем, і ў гэтым годзе ён трапляў у турэмную бальніцу. Абвастрыліся праблемы з сэрцам, з’явіліся ацёкі.

Таксама маюцца праблемы з нагамі: яшчэ ў СІЗА журналісту перадалі кіёк, з якім ён ходзіць і ў магілёўскай калоніі. Хаця, па некаторай інфармацыі, зараз ён адчувае сябе лепш, чым напачатку года.

Блізкія Аляксандра Фядуты не даюць ніякай інфармацыі ў СМІ, “каб не нашкодзіць”. Але ад былых калег Фядуты па зняволенні стала вядома, што журналіст пазбаўлены перадач да кастрычніка. Яму перадаюць толькі лекі.

ИсточникСяргей ЗАБЛОЦКІ.
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".