
Самая на дадзены момант дарагая кватэра Мінска знаходзіцца на скрыжаванні вуліцы Ціміразева з праспектам Машэрава, па адрасе Ціміразева, 4. Недалёка ад метро “Маладзёжная”.
Гэта 16-павярховы дом бізнэс-класа 2008 года пабудовы. У пад’ездзе свежы рамонт, ёсць кансьерж. Пра гэта піша Realt.by.
Двухузроўневая кватэра знаходзіцца на 11-м паверсе. Агульная плошча – 334 квадратныя метры, жылая – 203,9 «квадрата». На першым узроўні арганізаваны агульныя зоны – гасцёўня, сталовая, камінная зона з бібліятэкай. Пяць жылых пакояў, чатыры з іх асобныя.
Мяркуючы па фатаграфіях, у кватэры тры санвузлы. Ёсць вялікі пакой з джакузі на подыуме і тэлевізарам.
Кошт гэтай кватэры – 2.200.000 долараў (6587 долараў за “квадрат”).
А як выглядае самая танная кватэра Мінска?
Самая танная аднапакаёўка сталіцы цяпер знаходзіцца ў цагляным чатырохпавярховіку 1958 года на вуліцы Фролікава. На яе звярнуў увагу Анлайнер.
У 2007 годзе дом перажыў капітальны рамонт. У кватэры, праўда, рамонту даўно не было. Але кватэра “патрыятычная” – у чырвона-зялёных колерах.
Каштуе кватэра 34.900 долараў.