
Верагодна, вы заўважалі, што на бананах часта ёсць налепкі. Але мала хто ведае, навошта яны і якую інфармацыю нясуць. Аказваецца, менавіта налепкі могуць дапамагчы выбраць якасны, натуральны і карысны фрукт.
На налепках звычайна пазначаюць краіну і кампанію-вытворца. Але акрамя гэтага, там адзначаны спосаб вырошчвання банана.
Для гэтага трэба глядзець на чатырох- ці пяцізначны код на налепцы. Так пакупнік зможа даведацца, наколькі карысны фрукт.
Калі на налепцы код з чатырох лічбаў і пачынаецца ён з “3” ці з “4”, значыць, фрукт вырошчвалі па прынцыпе інтэнсіўнай сельскай гаспадаркі. Гэта значыць, для паскарэння росту пладоў ужывалі ўгнаенні, у якіх маглі быць пестыцыды і іншыя хімічныя рэчывы.
Калі на налепцы пяцізначны код і пачынаецца ён з лічбы “9”, то бананы вырошчвалі звычайным спосабам, не ўжываючы ўгнаенні.
Калі першай стаіць лічба “8”, то прадукт генетычна мадыфікаваны (ГМА).
Што рабіць, калі купіў бананы з пестыцыдамі?
Пестыцыды (лац. pestis «зараза» + caedo «забіваць») – атрутныя рэчывы, якія выкарыстоўваюцца для знішчэння шкоднікаў і ўзбуджальнікаў хвароб раслін, а таксама розных паразітаў, пустазелля і гэтак далей.
Як вядома, прымяненне пестыцыдаў дазваляе прадухіліць маштабныя страты ўраджаю, і таму пестыцыды будуць працягваць выконваць сваю ролю ў сельскай гаспадарцы. Аднак, па дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, «ўздзеянне пестыцыдаў на здароўе чалавека і навакольнае асяроддзе застаецца прадметам турботы».
«Пестыцыды патэнцыйна таксічныя для чалавека і могуць аказваць як вострае, так і хранічнае таксічнае дзеянне ў залежнасці ад дозы і шляхоў траплення ў арганізм чалавека», – распавялі ў арганізацыі.
Там адзначылі, што людзі могуць абмежаваць пападанне ў арганізм пестыцыдаў, проста памыўшы садавіну і гародніну, а таксама выдаліўшы з іх лупіну.