
Апошнім часам ў розных СМІ часта сустракаюцца каментарыі Аляксандра Фрыдмана. Адчуваецца, што ён глыбака валодае беларускай сітуацыяй.
Хто гэты дасведачны чалавек?
Аляксандр Фрыдман добра вядомы як публіцыст у Германіі, Беларусі, Польшчы, Ізраілі і іншых еўрапейскіх краінах.
Нарадзіўся ў 1979 годзе ў Мінску. У 1996—2001 гадах вывучаў гісторыю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, які скончыў з адзнакай, абараніўшы дыплом аб яўрэях у Польшчы, Літве і Францыі ў канцы 18-га стагоддзя.
У 2002—2005 гадах вывучаў найноўшую гісторыю, філасофію і нямецкую мову ў Саарландскім універсітэце (Германія), дзе атрымаў дыплом магістра. З красавіка 2006 года працаваў у архівах нямецкай зямлі Саар для праекта гісторыі халакоста “Яд Вашэм” (Іерусалім) .
З красавіка 2008 года — дацэнт у Саарландскім універсітэце, а таксама дацэнт кафедры прыродазнаўчых навук у Парыжы ў Нансі (выкладае ў бакалаўрыяце еўрапейскую гісторыю 19-га стагоддзя).
У 2009 годзе абараніў доктарскую дысертацыю ў Саарландскім універсітэце на тэму «Вобразы Германіі ў беларускім савецкім грамадстве ў 1919—1941 гадах: прапаганда і вопыт“.
З ліпеня 2009 года ўзначальваў нямецка-беларускую даследчую групу ў рамках даследчага праекта „Забойствы інвалідаў, хворых і немаўлят у Беларусі 1941—1944 гадах.”
Выкладае новую і найноўшую гісторыю ў некалькіх еўрапейскіх універсітэтах. Сфера навуковых інтарэсаў: гісторыя Беларусі, гісторыя Савецкага Саюза, руская і польская гісторыя, гісторыя Ізраіля, гісторыя яўрэяў ва Усходняй Еўропе, нацызм.
Такім чынам, Аляксандр Фрыдман хоць і нямецкі гісторык, але таксама наш, беларускі.