
У Ліверпулі вечарам 9 мая завяршыўся першы паўфінал «Еўрабачання — 2023», у якім прымалі ўдзел 15 краін, уключаючы фаварытаў гэтага года-Швецыю (Loreen) і Фінляндыю (Käärijä).
Па выніках галасавання, у гранд-фінал «Еўрабачання-2023» прайшлі наступныя 10 канкурсантаў: Харватыя, Малдова, Швейцарыя, Фінляндыя, Чэхія, Ізраіль, Партугалія, Швецыя, Сербія, Нарвегія.
Пяць краін — Нідэрланды, Мальта, Латвія, Ірландыя, Азербайджан — набралі менш галасоў, таму не змогуць паспаборнічаць за перамогу ў фінале.
У першым паўфінале «Еўрабачання» 9 мая галасавалі гледачы з 15 краін-удзельніц, а таксама тры краіны, якія раней прайшлі кваліфікацыю: Германія, Францыя і Італія. Асобна падлічваліся галасы «астатняга свету»- краін, якія не ўдзельнічаюць у «Еўрабачанні-2023». Гледачы маглі галасаваць за ўпадабаныя песні на сайце www.esc.vote за асобную плату. Іх галасы сумавалі і ўлічылі як яшчэ адну асобную краіну.