Хто ў Мінску зарабляе больш за ўсіх?

Выява носіць ілюстрацыйны характар. Фота з адкрытых крыніц

Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска апублікавала падрабязную разбіўку дадзеных аб сярэдняй налічанай заработнай плаце ў снежні па відах дзейнасці.

Больш за ўсё ў апошні месяц 2022 года зараблялі мінчане, якія заняты ў горназдабыўной прамысловасці, – звыш 7,92 тысячы рублёў да выліку падаткаў. Паколькі ў Мінску радовішчаў няма, трэба разумець, што размова ідзе пра супрацоўнікаў адпаведных канцэрнаў.

На другім месцы па памеры налічанай зарплаты ў снежні ў сталіцы аказаліся работнікі сферы фінансавых паслуг і страхавання – 7,52 тысячы .

На трэцім-прадстаўнікі сферы інфармацыйных тэхналогій і дзейнасці ў галіне інфармацыйнага абслугоўвання – 7,34 тысячы рублёў.

Далей ідуць тыя, хто абслугоўвае дзейнасць паветранага транспарту, – каля 5,33 тысячы.

А замыкаюць пяцёрку лідараў па зарплаце ў Мінску работнікі, якія аказваюць фінансавыя паслугі, акрамя страхавання і дадатковага пенсійнага забеспячэння, – 4,17 тысячы рублёў.

Сярэдні ж заробак за снежань 2022 года ў Мінску склаў 2728 рублёў. Гэта рэкордны паказчык для беларускай сталіцы – сярэдняя налічаная зарплата ўпершыню перавысіла адну тысячу долараў, але колькі мінчан мелі такія даходы, статыстычнае ўпраўленне не паведамляе.

У цэлым па краіне сярэдняя зарплата ў снежні 2022 года склала 1915,6 рубля.

Іван ШАЎЛЮК.

Публікацыя з № 8 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.