Хто і колькі інвестуе ў Беларусь?

За студзень-сакавік 2023 года ў рэальны сектар эканомікі замежныя інвестары ўклалі 3 мільярды долараў ЗША інвестыцый, паведамляе Белстат.

Асноўнымі інвестарамі былі арганізацыі з Расіі (44,8% ад усіх інвестыцый), Кіпра (28,8%), Нідэрландаў (3,8%) і Германіі (3%).

Інвестыцыі з Беларусі за мяжу таксама былі. За студзень – сакавік 2023 года беларускія арганізацыі  накіравалі за мяжу інвестыцый на суму 1,9 мільярда долараў ЗША.

Значныя аб’ёмы інвестыцый арганізацыямі Беларусі  накіраваны суб’ектам гаспадарання Расійскай Федэрацыі (92,2% ад усіх накіраваных інвестыцый), Кіпра (1,6%) і Ірландыі (1,3%).