Выява носіць ілюстрацыйны характар

ААТ «Гомельскі хімзавод» у сакавіку мінулага года праз напад Расіі на Украіну пазбавіўся 95% экспарту. Пра гэта «Весніку «Белнафтахіма» расказаў дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Чарнякоў.

«Не сакрэт, што ў пачатку сакавіка мы раптоўна пазбавіліся 95% экспарту, які складаў 70% усёй выручкі, і засталіся са стратным унутраным рынкам. Справа ў тым, што на працягу пяці гадоў прадпрыемства не падымала кошты на ўгнаенні ўнутры краіны, бо ўдавалася перакрываць страты на айчынным рынку даходамі ад экспарту», – сказаў ён.

Па словах дырэктара, прадпрыемства знайшло выйсце з сітуацыі, павышаючы кошты на беларускім рынку.

Ігар МАРОЗАЎ.

Публікацыя з № 3 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.