Галоўны праект “Беларусьфільма” змяніў назву

Праект, які пачыныўся з назвай “Мы адзіныя” цяпер называецца “На іншым беразе” («На тым беразе»).

Здымкі фільма, які лічыцца “галоўным фільмам года”, распачаліся ў кастрычніку. І ўжо зараз “Беларусьфільм” прадставіў дэбютны трэйлер.

Падзеі разварочваюцца ў 1925 годзе. Сюжэт будуецца вакол беларусаў, што апынуліся “пад Саветамі” і ў “панскай Польшчы”. У цэнтры сюжэта простыя хлопцы з глыбінкі, са Стаўбцоў, у якіх, хоць яны і родныя браты, розны жыццёвы шлях. Адзін — за чырвоных, другі не вызначыўся…

Драматычныя падзеі ў гісторыі Беларусі, драматычны час, і калі фільм не стане агіткай, то можа быць цікавым. Тым больш, што і грошы на яго выдзелены не малыя – паведамляецца пра 4 мільёны рублёў.

Першы сеанс запланаваны да Дня народнага адзінства – 17 верасня.