Галасаванне ў ААН прайшло не на карысць Беларусі

Фото ООН Генеральная Ассамблея ООН.

Беларусь усё ж не здолела стаць непастаянным сябрам Рады бяспекі ААН на 2024-2025 гады.

На гэтае месца ад нашага рэгіёну прэтэндавалі дзве краіны: Беларусь і Славенія. Пры гэтым Славенія вылучыла сваю кандыдатуру ў 2021 годзе, а мы — ажно 15 гадоў таму.

У выніку Беларусь атрымала 38 галасоў, Славенія — 153.

«Мы расчараваныя вынікамі выбараў. Уся наша перадвыбарчая кампанія адбывалася ў надзвычай складаных умовах, пад вельмі вялікім ціскам з боку калектыўнага Захаду. Мы абсалютна дакладна ведаем факты прымусу да галасавання за Славенію. Канкрэтнай краіне гаварылася: калі вы прагаласуеце за Беларусь, мы цалкам адрэжам фінансаванне на праекты развіцця, па лініі тэхнічнай дапамогі і так далей», — заявіў прадстаўнік Беларусі ў ААН Валянцін Рыбакоў.

У сваю чаргу, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Анатоль Глаз сказаў: «Мы ўдзячны ўсім дзяржавам, якія нас падтрымалі, не паддаўшыся на спробы маніпулявання працэдурай выбараў. Цяперашняе невыбранне не знізіць дынамікі нашай актыўнасці ў арганізацыі».

ИсточникНародная Воля
Авторство всех материалов, опубликованных на сайте nv-online.info до 02.08.2023 принадлежит УП "Народная Воля".