І просіць вызваліць палітвязняў.

Пра гэта гаворыцца ў заяве , якую распаўсюдзіла амбасада Францыі ў Беларусі з нагоды пачатку судовага працэса над Святланай Ціханоўскай і яшчэ некалькімі апазіцыянерамі, якія знаходзяцца за мяжой.

“Гэты судовы працэс яшчэ раз сведчыць пра тое, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі накіроўвае сваю дзейнасць у рэчышча сістэматычных рэпрэсій супраць апазіцыі, — напісана на сайце Пасольства Францыі ў Беларусі. — Францыя сцвярджае сваю падтрымку дэмакратычных і мірных памкненняў беларускага народа і асуджае рэпрэсіўную палітыку ўрада. Мы асуджаем жорсткасць, з якой беларускія ўлады дзейнічаюць супраць кандыдатаў ад апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2020. Мы зноў заклікаем да шчырага і празрыстага дыялогу паміж уладамі і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, а таксама да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных”.