«Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітзняволеных у Беларусі»

Дыпламаты перад будынкам суда. Фота з сацсетак.
Дыпламаты перад будынкам суда. Фота з сацсетак.

Сёння у Мінскім гарадскім судзе распачаўся судовы працэс у дачыненні да Таццяны Кузінай і Валерыі Касцюговай.

Таццяна Кузіна – адна з заснавальніц школы маладых менеджэраў, створанай у якасці платформы для абмену паміж грамадскім сектарам, сферай дзяржаўнага кіравання і прадпрымальнікамі. Яе затрымалі ў мінскім аэрапорце 28 чэрвеня 2021 года. Палітолаг і аўтар публікацый Валерыя Касцюгова была затрымана 30 чэрвеня 2021 года ў сябе дома пасля вобыску. Абедзве знаходзяцца за кратамі.

«Дыпламат пасольства Германіі, а таксама дыпламаты прадстаўніцтваў іншых краін ЕС у Беларусі сёння прыбылі да будынка суда да пачатку судовага працэсу, каб выказаць сваю салідарнасць з абвінавачанымі, — распавядае амбасада Германіі ў Мінску. — Шматлікія рэпрэсіі беларускіх улад па палітычных матывах з’яўляюцца парушэннем міжнародных абавязкаў, якія Беларусь сама бярэ на сябе, з’яўляючыся, напрыклад, членам Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе.

Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітычных зняволеных у Беларусі».