
У Брэсцкім абласным судзе вынесены прысуд жонцы Ігара Лосіка.
Нагадаем, што блогер быў асуджаны 14 снежня 2021 гогда да 15 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыма.
У кастрычніку мінулага года была затрымана і жонка Ігара – Дар’я Лосік. Падставай для крымінальнага пераследу стала яе інтэрв’ю тэлеканалу, які прызнаны экстрэмісцкім.
Пракурор папрасіла для абвінавачанай 2 гады калоніі.
“Мяркую, што мэты крымінальнай адказнасці ў дачыненні да абвінавачанай, яе выпраўлення і папярэджання ўчынення новых злачынстваў, як з яе боку, так і з боку іншых асоб, будуць дасягнутыя толькі пры прызначэнні абвінавачанай Лосік пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі”, – цытуюць абвінаваўцу дзяржаўныя СМІ.
Сама Дар’я Лосік прасіла, каб ёй прызначылі пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, тым больш, што яна адна гадуе чатырохгадовую дачку. Як бачым, суд не пачуў яе словы, і маленькая Паўліна як мінімум на два гады застаецца без бацькоў. Дзяўчынку цяпер гадуюць бабулі і дзядулі.
Сяргей ЗАБЛОЦКІ.