«Дразды» збіраюць аншлагі

"Дразды". Фота з сацсетак гурта.

У мінулым годзе “Дразды” распачалі тур па Беларусі “Хата Бацькоў”.

Лідар групы Віталь Карпанаў распавядаў, што квіткі на канцэрты знікаюць літаральна за некалькі дзён.

“Прыемна што наша новая беларуская праграмма так цёпла ўспрымаюцца, нават тыя песні, якія гучаць упершыню, адразу знаходзяць водгук у вачах і ў сэрцах! – гаварыў ён. — У туры “Хата бацькоў” мы спяваем пра самае блізкае кожнаму беларусу: пра родны край, пра маму і тату, пра мову пра радзіму”.

Мяркуючы па афішы, у артыстаў распісаны літаральна кожны дзень не толькі на студзень, але ўжо і на люты. У некаторых беларускіх гарадах артысты ладзяць дадатковыя канцэрты, як, напрыклад, у Астраўцы — на студзень канцэрт змаглі трапіць не ўсе жадаючыя, таму «Дразды» вернуцца сюды яшчэ ў лютым.

Да сваёй папулярнасці Віталь Карпанаў ставіцца вельмі стрымана.

«Мы не зоркі, як, напрыклад, Філіп Кіркораў, мы простыя хлопцы, — заўважыў ён у адным з нядаўніх інтэрв’ю. — Мы з усімі маем зносіны, можам выступіць на вяселлі. Да гэтага ставімся проста, так і да нас адносяцца. «Прывітанне, Віталя!» — так, па-простаму, са мной вітаюцца аднавяскоўцы. Для іх я заўжды свой хлопец з нашай вёскі”.

 

Ігар Брыло разам з артыстамі. Фота з сацсетак гурта "Дразды".
Ігар Брыло разам з артыстамі. Фота з сацсетак гурта «Дразды».

Мяркуючы па сацсетках, аматарам гурта з’яўляецца і міністр сельскай гаспадаркі Ігар Брыло — ён разам з артыстамі некалькі тыдняў таму віншаваў Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў «Уладар» з сямідзесяціпяцігоддзем.