
Да наступнага навучальнага года школьнае адзенне для навучэнцаў падаражэе прыкладна на 7 працэнтаў.
Як паведаміла намеснік старшыні канцэрна “Беллегпрам” Наталля Мурашка, асартымент адзення дзелавога стылю для школьнікаў да наступнага навучальнага года ўжо зараз абнавілі на 70 працэнтаў, пры гэтым яна застанецца ў ранейшай колеравай гаме. Як рэкамендавала Міністэрства адукацыі, гэта будуць сіні, шэры, чорны і бардовы колеры.
Усяго прадпрыемствы канцэрна абяцаюць даць у гандлёвую сетку да наступнага навучальнага года 1,2 мільёна вырабаў школьнага адзення – на 21 працэнт больш, чым у мінулым годзе.
Разам з тым, па словах Наталлі Мурашка, вырастуць і кошты на школьнае адзенне – прыкладна на 7 працэнтаў. Гэта тлумачаць павышэннем кошту сыравіны, кампектуючых матэрыялаў, а таксама лагістыкі.
Нагадаем, што з 1 верасня 2023 года таксама ў школах з’явіцца і другі “адзіны элемент школьнага адзення”. Яго будуць выбіраць школы самі.
Акрамя таго, з наступнага навучальнага года ў кожнай школе павінна з’явіцца і свая школьная форма, якая стане абавязковай для ўсіх.