Зараз чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка вучыцца па спецыяльнасці “Дыеталогія і нутрыцыялогія”.

Нагадаем, што ў 2016 годзе тытулаваная беларуская біятланістка выйшла замуж за не менш знакамітага нарвежскага спартсмена, якога называлі “Каралём біятлона” Уле-Эйнара Б’ёрндалена. У тым жа годзе ў іх нарадзілася дачка Ксенія.

У верасні 2019 года Дар’я Домрачава ўзначаліла жаночую зборную Кітая па біятлоне, а Б’ёрндален стаў галоўным трэнерам нацыянальнай каманды Кітая. Праўда, пасля Алімпіяды-2022 яны пакінулі гэтыя пасады. Чым зараз займаецца “зорная” пара?

“Усё лета мы з сям’ёй былі ў Мінску, – распавяла Дар’я Домрачава team.by. – Адпачывалі пасля дастаткова напружанага перыяду працы ў Кітаі. Зараз я прысвячаю час сям’і і сваёй адукацыі. На гэты момант мы жывём у Манака. Ксюша пайшла ў школу, а гэта вельмі важны перыяд у жыцці дачкі і сям’і.

Алесь СВЯТЛАНІЧ.

Публікацыя з № 104 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.