Далі год на выпраўленне сітуацыі?

Аляксандр Багдановіч. Фота з адкрытых крыніц.

Пытанне ўдзелу хакейнай зборнай Беларусі ў кваліфікацыі Алімпіяды-2026 будзе разгледжана ў сакавіку 2024 года.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Міжнароднай хакейнай федэрацыі Люк Тардзіф пасля пасяджэння Савета арганізацыі, які падоўжыў адхіленне зборных Беларусі і Расіі на сезон-2023/2024 гг.

Па словах функцыянера, у наступны раз Савет федэрацыі вернецца да “пытання рэінтэграцыі Беларусі і Расіі” праз год. Прычым гаворка пойдзе пра допуск не толькі на чэмпіянаты свету, але і на кваліфікацыю Алімпіяды-2026.

Нагадаем, што апошні раз беларускія хакеісты ездзілі на Алімпійскія гульні ў 2010 годзе. На тры наступныя Алімпіяды яны не адабраліся па спартыўным прынцыпе.

 

РЭЗАНАНС

Аляксандр БАГДАНОВІЧ, старшыня Федэрацыі хакея Беларусі:

«На чэмпіянаце свету павінны гуляць наймацнейшыя спартсмены»

– Цалкам падтрымліваю меркаванне расійскіх калег, што на чэмпіянаце свету павінны гуляць наймацнейшыя спартсмены, незалежна ад іх нацыянальнай прыналежнасці. Спадзяюся, аднойчы гэты падыход усё ж вернецца ў сусветны спорт.

У IIHF нечакана для ўсіх членаў арганізацыі прынялі рашэнне аб падаўжэнні адхілення нашых зборных і клубных каманд ад удзелу ў турнірах пад эгідай арганізацыі. Навошта і чаму, ніхто асабліва не зразумеў – пра гэта ў асабістых гутарках мне ўжо сказалі прадстаўнікі адразу некалькіх нацыянальных федэрацый. Яшчэ пару месяцаў таму ў IIHF казалі пра тое, што рашэнне павінен прыняць кангрэс, але рэзка і без усялякіх тлумачэнняў перайгралі ўсё інакш.