
Вынесены жорсткія прысуды былым лідарам незалежных прафсаюзаў.
З 25 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе ў закрытым фармаце ішоў працэс над Генадзем Фядынічам, Васілём Бераснёвым і Вячаславам Арэшкам.
Іх абвінавацілі ў закліках да мер абмежавальнага характару, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, распальванні іншай сацыяльнай варожасці, стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім.
У выніку Генадзя Фядыніча і Васіля Бераснёва асудзілі да 9 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Вячаслава Арэшку – да 8 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
“Калі коратка: даволі жорсткія судовыя рашэнні, – пракаментаваў “Народнай Волі” прысуд прасаюзны дзеяч Аляксандр Бухвостаў. – Я не ведаю, што адбывалася апошнім часам у прафсаюзе Бераснёва і Фядыніча, але ў 2021 годзе частка людзей з іх арганізацыі перайшла ў наш прафсаюз.
А ўвогуле, зараз незалежны прафсаюзны рух у краіне па сутнасці цалкам ліквідаваны, многія лідары знаходзяцца або пад следствам, або ўжо атрымалі тэрміны зняволення. Таму незалежных прафсаюзаў ўжо няма, і гэта трэба прымаць як факт.
Сяргей ЗАБЛОЦКІ.
Публікацыя з № 1 газеты “Народная Воля”. Падпісацца на газету.