
Былая беларуская сетка крамаў “Віталюр” завінавацілася цэламу шэрагу пастаўшчыкоў прадуктаў харчавання з Расіі.
Нагадаем, што крамы “Віталюр” пачалі зачыняцца па краіне раптоўна і нечакана. Часам, не паспявалі змяніць шыльду, а ўжо высвятлалася, што замест “Віталюра” працуе “Санта”. Цяпер высвятляецца, што вядомая гандлёвая сетка спыніла працу не з-за таго, што яе ўладальнікі стаміліся.
Расійская кандытарская фабрыка «Победа» мае намер спагнаць запазычанасць з беларускай кампаніі “Віталюр” праз расійскі суд. Такая інфармацыя вынікае з базы звестак арбітражных судоў РФ. Спрэчку будуць разглядаць у Маскве.
Амаль адначасова супраць “Віталюра” пададзены пазоў і ад пецярбургскай “ТИ-ГРУП” (пастаўшчык гарбаты, кавы, какавы і прыпраў). Ім зоймецца суд у горадзе на Няве.
Увогуле, у расійскіх судах цяпер знаходзяцца 12 іскавых заяў былых пастаўшчыкоў «Віталюра»ў. Яшчэ як мінімум чатыры іска прыняты да разгляду эканамічным судом Мінскай вобласці.
Нагадаем, што пачынала кампанія “Віталюр” як аптовы пастаўшчык рыбы. Цяпер «Віталюр» пазіцыянуе сябе як аператара камерцыйнай нерухомасці.
Алег СНОЎ.