Ці застаўся ў кіраўніцтве ЕГУ хто-небудзь з беларусаў?

А можа, выціснутая з Мінску навучальная ўстанова цалкам ператварылася ў літоўскую?

Еўрапейкі гуманітарны ўніверсітэт стаў сапраўды еўрапейскім, але сувязі са сваёй радзімай – Беларуссю – не губляе.

Шматгадовы рэктар гэтай вучальнай установы, а пазней – прэзідэнт ЕГУ Анатоль Міхайлаў сыйшоў у адстаўку яшчэ ў 2021 годзе. Затое з таго часу сенат ЕГУ ўзначальвае вядомы беларускі адвакат, доктар сацыяльных навук Людміла Ульяшына.  Менавіта яна ў свой час была абаронцай экс-кіраўніцы Нацынальнага банка Тамары Віннікавай, а пасля працавала ў розных міжнародных праектах, абараніла дысертацыю.

З беларусаў працягваюць працу ва універсітэце прафесар Аляксандр Калбаска, дацэнт (а па сумяшальніцтве – пісьменнік) Віктар Марціновіч,  вядомы журналіст, прафесар Эдуард Мельнікаў, гуманітарны дэпартамент узначальвае беларускі гісторык Аляксей Махнач, працуюць тут і многія іншыя нашы землякі. Так што ў ЕГУ не забыліся пра Беларусь і беларусаў, не хвалюйцеся.